Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Партызану» капут, на падыходзе іншыя


З-за адсутнасьці фінансаваньня ўсё больш спартовых дысцыплінаў скочваецца на мяжу выжываньня. Сярод найгоршых сытуацыя ў беларускім футболе, дзе банкрутуюць цэлыя каманды.

3 лютага Беларуская фэдэрацыя футболу канчаткова вырашыць лёс менскага клюбу «Партызан», які напярэдадні новага сэзону так і не знайшоў сабе фундатараў. З аналягічнымі праблемамі сутыкнуўся і шэраг калектываў першага дывізіёну. Тым часам хакейныя каманды ад недахопу сродкаў ня толькі не пакутуюць, а запрашаюць усё новых легіянэраў.

Згодна з графікам ліцэнзаваньня футбольных клюбаў на сэзон 2012 году ўсе ўдзельнікі чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе мусілі да 31 студзеня падаць у Беларускую фэдэрацыю футболу заявы на атрыманьне адпаведных ліцэнзіяў. Берасьцейскае «Дынама», мазырская «Славія» і клюб «Мінск» прадставілі неабходныя паперы ня ў поўным аб’ёме, а сталічны «Партызан» не падаваў заяўкі ўвогуле. У зьвязку з гэтым днямі на паседжаньні фэдэрацыі павінен быць вызначаны колькасны склад удзельнікаў унутранага чэмпіянату. І калі першая тройка атрымала адтэрміноўку для падрыхтоўкі поўнага пакету дакумэнтаў, то кіраўніцтва «Партызана», падобна, ужо апусьціла рукі.

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце і ў эфіры «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG