Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кракаве ва ўзросьце 88 гадоў памерла паэтка Віслава Шымборска – ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Першыя вершы апублікавала ў 1945 годзе.

У 1996 годзе Нобэлеўскі камітэт надаў ёй прэмію з фармулёўкай «за яе творчасьць, якая іранічна-дасканала раскрывае гістарычную і біялягічную сувязь у фрагмэнтах чалавечай рэчаіснасьці».

Шымборска ў 1980-х далучылася да «Салідарнасьці» і працавала ў часопісе «Культура», які выдаваў ў Парыжы Ежы Гедройць.

У Беларусі выйшлі два яе паэтычныя зборнікі ў перакладах Ніны Мацяш – «Сьвет, варты вяртаньня» (1991) і «Хвіля» (2005).
XS
SM
MD
LG