Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Міхалевіч сустрэўся з Урмасам Паэтам


Урмас Паэт

Урмас Паэт

Міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт выступае за аказаньне ціску на ўлады Беларусі з-за парушэньня афіцыйным Менскам правоў чалавека і абмежаваньня свабодаў.

Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе МЗС Эстоніі.

«Трэба працягнуць ціск на ўлады Беларусі, каб абмежаваньне грамадзянскіх правоў і свабодаў спынілася. Па-ранейшаму важна падтрымліваць у Беларусі грамадзянскую супольнасьць, свабодныя СМІ і апазыцыю», — сказаў Паэт 1 лютага на сустрэчы зь беларускім апазыцыянэрам Алесем Міхалевічам.

Паэт паведаміў, што на сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ у лютым будзе разглядацца пытаньне аб узмацненьні жорсткасьці санкцыяў адносна Беларусі.

«Безумоўнае вызваленьне палітвязьняў і іх рэабілітацыя па-ранейшаму зьяўляецца папярэдняй умовай дыялёгу паміж Эўрапейскім Зьвязам і Беларусьсю», — сказаў кіраўнік МЗС Эстоніі. Ён адзначыў, што Эстонія дапамагае ў працы Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Падтрымка грамадзянскай супольнасьці ажыцьцяўляецца і ў рамках дзеючага ў Эстоніі Цэнтру ўсходняга партнэрства.

«Мы чакаем, што беларусы возьмуць удзел у працы курсаў Цэнтру Ўсходняга партнэрства, і выдзелім беларускім студэнтам стыпэндыі для навучаньня ў Эстоніі. Мы таксама плянуем навучыць у гэтым годзе прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі электроннаму кіраваньню, аказаць падтрымку ў пытаньнях кібэрбясьпекі», — сказаў Паэт.
XS
SM
MD
LG