Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямцоў: Ельцын, калі б жыў, быў бы на Балотнай


Былы першы віцэ-прэм'ер Расеі Барыс Нямцоў параўноўвае Барыса Ельцына і Ўладзімера Пуціна.

У інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода Барыс Нямцоў прыгадаў першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, якому 1 лютага споўніўся б 81 год.

Прыгадваючы пратэсты ў Маскве супраць фальсыфікацыі выбараў, Нямцоў сказаў:

«Ельцын, упэўнены, падтрымаў бы пратэстоўцаў. Ён быў вельмі раздражнёны тым, што пры Пуціне сталі згортвацца свабода слова, зьнішчацца інстытут выбараў. Так, ён пра гэта публічна не казаў, але, сустракаючыся са мной, ён мне гэта казаў неаднаразова. Ён бы быў на Балотнай, я думаю. Ён бы быў на Сахарава. Можа быць, нягледзячы на ўзрост, прыйшоў бы нават на марш, які будзе 4 лютага.

... Барыс Ельцын – заснавальнік новай Расеі. Пры Ельцыне ў краіне была свабода слова і былі выбары, была канкурэнцыя. Вядома, сыстэма была з заганамі. Але замест таго, каб зь імі змагацца і прыводзіць усё ў належны выгляд, рухацца наперад – замест гэтага ўсё згарнулі, стварылі нясмачны, смуродны «савок», замяшаны на цынізьме, карупцыі і крадзяжы і хочуць вечна кіраваць.

Ельцына папракаюць ва ўсіх грахах, а ён быў прэзыдэнтам усяго 8 гадоў. Пуцін кіруе ўжо 12 і хоча яшчэ 12. Ён на самым версе ўлады ў паўтара раза даўжэй, чым Ельцын, а ківае на тое, што было ў 90-я. Таму я лічу так. Здарыўся пры Пуціне поўны разварот, поўнае адмаўленьне тых дэмакратычных заваёў, якія былі ў 80-я – у пачатку 90-х. І ў аснове гэтай лацінаамэрыканскай ублюдачнай мадэлі зладзейскага прыяцельскага капіталізму тое, што мэта Пуціна – гэта ўзбагачэньне сябе каханага і сваіх сяброў».

Цалкам інтэрвію з Барысам Нямцовым чытайце ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG