Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты абмяркоўваюць перамогу Азаранкі, разлад у апазыцыі і дызэль, які глохне на марозе.

Саўка:
Мой друг, такія вот дзяла,
Пака з табой базарылі,
Ракетку первую ўзяла
У Аўстраліі Азаранка.

Грышка:
А мне ня радасна зусім.
Я скончыў быць заўзятарам,
Калі яна згуляла зь ім…

Саўка:
З кім гэта «зь ім»?

Грышка:
З дыктатарам.

Саўка:
Азаранка-та выйграла,
А ваша апазіцыя
Ня то што выйграць не змагла,
Не удалось сплаціцца ей.

Грышка:
А мне ня радасна зусім.
Забыліся, упартыя,
Што разам біцца трэба зь ім…

Саўка:
З кім гэта?

Грышка:
З узурпатарам.

Саўка:
Мароз пад дваццаць градусаў
І лучшэ да абеду
Я буду ў бары празнаваць
Азаранкі пабеду.

Грышка:
А мне ня радасна зусім.
На дызэлі няпроста
Змагацца ў мінус дваццаць зь ім…

Саўка:
З кім гэта «зь ім»?

Грышка:
З марозам!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG