Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Назіральнай радзе Белтрансгазу не засталося ніводнага прадстаўніка Беларусі


Са складу назіральнай рады выведзеныя 4 прадстаўнікі беларускага боку. Цяпер Назіральная рада Белтрансгазу цалкам складаецца з прадстаўнікоў Газпрому.

На пасадзе старшыні назіральнай рады Белтрансгазу намесьніка кіраўніка Газпрому Валерыя Голубева зьмяніў намесьнік кіраўніка апарату праўленьня Газпрому — дарадца старшыні праўленьня Газпрому Аляксандар Мяшкоў.

У склад назіральнай рады Белтрансгазу ўвайшлі таксама іншыя працаўнікі расейскага манапаліста:

начальнік упраўленьня карпаратыўнага кантролю дэпартамэнту па кіраваньні маёмасьцю і карпаратыўных адносінах Мікалай Васільеў,
начальнік юрыдычнага дэпартамэнту Мікалай Дубік,
начальнік дэпартамэнту інвэстыцый і будаўніцтва Яраслаў Галко,
начальнік дэпартамэнту па кіраваньні пэрсаналам Алена Касьян,
начальнік дэпартамэнту зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Павел Адзёраў,
намесьнік начальніка фінансава-эканамічнага дэпартамэнту Ігар Шаталаў.

З красавіка 2010 году, калі Газпром стаў уласьнікам 50% акцый Белтрансгазу, у склад назіральнай рады ўваходзілі 4 прадстаўнікі беларускага боку.

Намесьнікам старшыні рады быў першы віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка. Да красавіка 2010 году ён ачольваў раду Белтрансгазу.

25 лістапада 2011 года ўрад Беларусі і Газпром падпісалі пагадненьне, згодна зь якім расейская кампанія набывала дзяржпакет акцыяў (50%) Белтрансгазу за 2,5 млрд даляраў ЗША, піша Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG