Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улёткі з заклікам «Свабоду палітвязьням» зьявіліся ў Слоніме


Улёткі з партрэтамі беларускіх палітзьняволеных разьвешаныя па ўсім горадзе: на прыпынках, у пад’ездах шматпавярховых дамоў, адміністрацыйных будынках і проста на слупах.

Такім чынам актывісты мясцовага згуртаваньня дэмакратычных сілаў праводзяць інфармацыйную кампанію, каб паведаміць насельніцтву горада пра палітычных зьняволеных, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах.

Інфармацыйная кампанія скіраваная на тое, каб жыхары Слонімшчыны не заставаліся абыякавымі да праблемаў палітвязьняў і парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG