Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У штаце Флорыда на першасным галасаваньні (праймэрыз) па вылучэньні кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі перамог былы губэрнатар Масачусэтсу, бізнэсовец-мільярдэр Міт Ромні.

Па папярэдніх дадзеных, Ромні набраў каля 48% галасоў рэспубліканскіх выбаршчыкаў, яго асноўны сапернік, былы сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Н’ют Гінгрыч — 31%.

На думку аглядальнікаў, перамога ў Флорыдзе важная для Ромні, які лічыцца лідэрам перадвыбарчай гонкі ў рэспубліканцаў, але прайграў у двух штатах — Аёве і Паўднёвай Караліне.

У часе сваёй выбарчай кампаніі Ромні рэзка крытыкаваў Барака Абаму за праблемы ў эканоміцы ЗША і рост беспрацоўя, і ён зьвярнуўся да амэрыканскага прэзыдэнта з заклікам «сысьці з дарогі».

«Пад маім кіраўніцтвам Амэрыка выйдзе з эры Абамы і ўступіць у новую эру росквіту», — паабяцаў былы губэрнатар.

Улетку на зьезьдзе Рэспубліканскай партыі павінен вызначыцца супернік цяперашняга прэзыдэнта-дэмакрата Барака Абамы на выбарах у лістападзе.
XS
SM
MD
LG