Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адмоўнае гандлёвае сальда за 2011 год — 5,5 млд. даляраў ЗША


Белстат апублікаваў дадзеныя вонкавага гандлю у 2011-м год.

Гандлёвы абарот — 86 млрд. даляраў ЗША. Імпарт перавысіў экспарт на 5,45 млрд. даляраў.

Зьнешні гандаль, у млрд даляраў ЗША

Зварот 86,04
Экспарт 40,29
Імпарт 45,75
Сальда 5,45

Гандаль з краінамі СНД, у млрд даляраў ЗША

Зварот 47,59
Экспарт 19,50
Імпарт 28,09
Сальда 8,58


Гандаль з Расеяй, у млрд даляраў ЗША

Зварот 38,61
Экспарт 13,69
Імпарт 24,92
Сальда 11,24


Гандаль з краінамі па-за СНД, у млрд даляраў ЗША

Зварот 38,45
Экспарт 20,79
Імпарт 17,66
Сальда 3,13


Калі параўноўваць адмоўнае сальда за 2011 год з дадзенымі за 2010 год, то выходзіць, што летась яно скарацілася амаль удвая — з 9,6 мільярда да 5,5.

Чаму так адбылося, «Свабодзе» патлумачыў кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка:

Леанід Заіка

Леанід Заіка

«Гэта ўсё зьвязана найперш з падзеньнем рэальных прыбыткаў насельніцтва Беларусі ў 2011 годзе. Летась пакупкі беларусаў у даляравым эквіваленце на ўнутраным рынку зьменшыліся ўдвая. Людзі сталі менш купляць, асабліва імпартных тавараў, бо яны зрабіліся занадта дарагія. Натуральна, скараціўся імпарт, а гэта станоўча для сальда.

Прадпрыемствы таксама пераарыентаваліся на экспарт. І тую задачу, якую ставяць улады — дасягнуць нарэшце станоўчага сальда — можна лёгка вырашыць. Для гэтага трэба пасадзіць краіну на галодны паёк.

На зьмяншэньне сальда таксама значна паўплываў леташні рост коштаў на нафтапрадукты на замежных рынках. Тут Беларусь добра зарабіла. І продаж грузавых аўтамабіляў, яны добра пайшлі ў Расею, таксама даў нядрэнныя грошы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG