Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады фронт» абвяшчае намінантаў прэміі «Люблю Беларусь»


Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй “Люблю Беларусь”, архіўнае фота

Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй “Люблю Беларусь”, архіўнае фота

У Менску 14 лютага ўручаць ўзнагароды ляўрэатам прэміі «Люблю Беларусь».

Штогадовую прэмію «Люблю Беларусь» заснаваў «Малады фронт», сёлета яна ўручаецца трэці раз. Журы, у склад якога ўвойдуць мінулыя пераможцы прэміі, вызначыць пераможцаў.

Агулам, на прэміі прэтэндуе больш за 50 чалавек.

«Малады фронт» вызначыў намінантаў у катэгорыі «Змагар году» — Андрэй Пачобут, Мікіта Ліхавід, Андрэй Бандарэнка, Зьміцер Галко, усе 16 палітычных зьняволеных, якія застаюцца за кратамі.

Аднак, на думку арганізатараў прэміі, было бы некарэктна галасаваць за кагосьці з вышэйназваных асобаў, бо кожны зь іх у мінулым годзе прадэманстраваў неверагодную сілу духа і мужнасьць, прайшоў праз складаныя выпрабаваньні. Малады Фронт такім чынам адзначае ўсіх намінантаў.

Намінацыі:

  • Беларусізацыя;
  • Палітыка;
  • Культура;
  • Грамадзкая дзейнасьць;
  • Журналістыка;
  • Змагар году;
  • Спорт;
  • Pro-Belarus.

Сярод сёлетніх намінантаў:

  • ініцыятар кампаніі «Справаводзтва па-беларуску» Ігар Случак;
  • мабільны апэратар Life:) ;
  • польскі палітык Марэк Мігальскі;
  • рух Femen;
  • адзін зь кіраўнікоў «Свабоднага тэатру» Натальля Каляда;
  • кіраўнік кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Вячаслаў Дзіянаў;
  • журналіст і пісьменьнік Віктар Марціновіч;
  • музыка Сяргей Міхалок.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG