Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 лютага стартуе малы памежных рух паміж Беларусьсю і Латвіяй


Выдача дазволаў для бязьвізавага перасячэньня мяжы пачнецца з 1 лютага. Цана 20 эўра. Пэнсіянэры, інваліды і дзеці да 18 гадоў могуць атрымаць такі дазвол бясплатна.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка.

Пагадненьне пра спрашчэньне паездак жыхароў памежных тэрыторыяў Беларусі і Латвіі дазваляе жыхарам 30-кілямэтровай зоны перасякаць мяжу бяз візы.

Гэта могуць рабіць жыхары, якія стала пражываюць на гэтых тэрыторыях ня менш за адзін год, незалежна ад іх грамадзянства.

Дазвол будзе выдавацца на тэрмін ад 1 да 5 гадоў.

У пагадненьне ёсьць пералік населеных пунктаў, жыхары якіх могуць скарыстацца малым памежных рухам.Зь беларускага боку — гарады Браслаў, Верхнядзьвінск, Мёры, пасёлак Відзы, з латвійскага боку — горада Даўгаўпілс, Краслава, Дагда, Зілупе, піша БелТА.
XS
SM
MD
LG