Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 лютага — працяг разгляду справы пра акцыю актывістаў НБП ля БТ


Разгляд адміністрацыйнай справы супраць непаўнагадовага актывіста аргкамітэту па стварэньні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Ўладзіслава Лобава перанесены на 1 лютага.

Лобаў зьяўляецца фігурантам справы пра дробнае хуліганства.

3 сьнежня трое маладых людзей правялі акцыю пратэсту ля будынка Белтэлерадыёкампаніі па вуліцы Макаёнка ў Менску. Яны выплюхнулі на ганак каля цэнтральнага ўваходу ў будынак вядро з локшынай і раскідалі ўлёткі.

Ва ўлётках ад імя беларускіх нацыянал-бальшавікоў гаворыцца, што «найпершая задача журналіста — гарантаваць людзям атрыманьне праўдзівай і дакладнай інфармацыі з дапамогай сумленнага адлюстраваньня аб’ектыўнай рэальнасьці». Аўтары ўлёткі нагадалі, што «пра гэта абвяшчае прынцып вернасьці журналіста аб’ектыўнай рэальнасьці, адзін зь Міжнародных прынцыпаў прафэсійнай этыкі журналіста, прынятых у Парыжы 20 лістапада 1983».

«На жаль, журналістам і супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі дадзеныя прынцыпы ніколі не былі знаёмыя. Беларускае тэлебачаньне заўсёды славілася адкрыта заказнымі, палітычна ангажаванымі рэпартажамі, якія выклікаюць то сьмех, то зьдзіўленьне. Няўмелы рэбрэндынг назваў тэлеканалаў не зьмяніў іх сутнасьці. Пасьля зьмены шыльды БТ ўсё так жа і засталося сфэрычным тэлебачаньнем ў вакууме. Але хопіць! Ешце самі сваю локшыну, мы хочам атрымліваць праўдзівую і сумленную інфармацыю пра аб’ектыўнай рэальнасьці» — гаварылася ў звароце за супрацоўнікаў БТ, нагадвае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG