Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ ў Іране: бяз вынікаў


Дэлегацыя Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) завяршыла трохдзённы візыт у Іран – першы пасьля працяглага перапынку.

Пры гэтым, паводле мясцовых СМІ, прадстаўнікі МАГАТЭ не наведалі ні аднаго дасьледчага ядзернага цэнтру на іранскай тэрыторыі, абмежаваўшыся толькі сустрэчамі з іранскімі прадстаўнікамі. Пра падрабязнасьці гэтых перамоваў не паведамляецца. Назіральнікі і СМІ адзначаюць, што яны не прынесьлі якіх-небудзь канкрэтных вынікаў.

У канцы мінулага году ў дакладзе МАГАТЭ ўпершыню прагучала інфармацыя, што іранская ядзерная праграма можа перасьледаваць – насуперак сцьвярджэньням Тэгерану – ня толькі мірныя мэты. Гэтае паведамленьне прывяло да абвастрэньня сытуацыі вакол Ірану і зрабіла больш жорсткімі санкцыі, уведзеныя краінамі Захаду ў адносінах да гэтай краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG