Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне забітыя баевікі Аль-Кайды


На поўдні Емэну ў ноч на аўторак былі забітыя 15 меркаваных баявікоў Аль-Кайды. Паводле зьвестак кіраўніцтва мясцовых плямёнаў, сярод забітых – лідэр рэгіянальнага аддзяленьня арганізацыі Абдул Манэм аль-Фахтані.

Як перадае агенцтва France Presse са спасылкай на мясцовых вайскоўцаў, удары ў правінцыі Аб'ян ажыцьцяўляліся з амэрыканскіх ваенных самалётаў. Улады ЗША не пацьвярджаюць, але і не абвяргаюць гэтую інфармацыю.

Паводле зьвестак газэты New York Times, ЗША яшчэ летась меркавала ўзмацніць ціск на баевікоў, якія хаваюцца на поўдні Емэну. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца зьнішчальнікі і самалёты-бесьпілётнікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG