Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

На ўсходзе краіны сонечна, на астатняй тэрыторыі – хмарна. Цяплей за ўсё ў Берасьці: мінус 14–15, халадней – у Віцебску і Магілёве: –19–20, у Менску: –16–17.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Менск, у офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3) пройдзе пасяджэньне каардынацыйнай групы «За волю» (вызваленьне беларускіх палітвязьняў). Пачатак а 16 гадзіне.

Брусэль, пленарнае пасяджэньне Эўрапейскага парлямэнту.

* * *
У вечаровым эфіры Свабоды – зваротная сувязь: перадача «Званочкі», у якой Ян Максімюк камэнтуе тэлефанаваньні нашых слухачоў, і «Паштовая скрынка 111», дзе лісты слухачоў чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1411 – у Торуні падпісаны мір паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога. Завершаная «Вялікая вайна».

1563 – пачалася двухтыднёвая аблога Полацка маскоўскім войскам Івана ІV Жахлівага.

1717 – «Нямы сойм» у Рэчы Паспалітай абмежаваў уладу караля, пашырыў правы шляхты і фактычна пагадзіўся на пратэктарат Расеі над Рэччу Паспалітай.

1863 – Літоўскі правінцыйны камітэт абвясьціў сябе Часовым правінцыйным урадам Літвы і Беларусі.

1921 – спыніла дзейнасьць Вайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, яе ўзначальваў Канстанцін Езавітаў.

Нарадзіліся:

1811 – Рамуальд Зянкевіч, беларускі этнограф, пэдагог.

1913 – Сяргей Прытыцкі, беларускі савецкі палітычны дзяяч.

Памерлі:

1733 – Аўгуст Моцны, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1991 – Станіслаў Шушкевіч, паэт, празаік, вязень савецкіх канцлягераў, бацька першага кіраўніка Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто – і тады пераможаш.

Уладзімер Караткевіч

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Калінкіну зноў дапытвалі ў КДБ

Качынскі: Сікорскі прайграў Беларусь

Час ударыць Лукашэнку ў балючае месца
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG