Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт па правах чалавека ААН вынес станоўчае рашэньне па індывідуальнай скарзе Мечыслава Грыба аб парушэньні Рэспублікай Беларусь яго правоў, прадугледжаных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычыных правах.

Мечыслаў Грыб пасьля таго, як пакінуў пасаду Старшыні Вярхоўнага Савету ў 1996 годзе, атрымаў ліцэнзію адваката і працаваў у адной з раённых кансультацый Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў.

Пасьля пазачарговага іспыту на права займаньня адвакацкай дзейнасцю ў ліпені 1997 году, які былы старшыня Вярхоўнага Савета пасьпяхова здаў, у выдачы ліцэнзіі яму было адмоўлена па прычыне таго, што ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у шэсьці, прысвечаным гадавіне прыняцьця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта было расцэнена як парушэньне адвакацкай этыкі.

Падчас абскарджваньня адмовы ў выдачы адвакацкай ліцэнзіі Мечыслаў Грыб прайшоў усе нацыянальныя судовыя інстанцыі, і ў 2004-м годзе з дапамогай юрыстаў БХК зьвярнуўся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН. Працэс разгляду скаргі доўжыўся каля сямі гадоў.

У выніку Камітэтам было прынята меркаваньне, згодна зь якім у справе Грыба Беларусь парушыла яго права на свабоднае выказваньне сваіх поглядаў і на мірныя сходы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG