Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаго чыноўніка абвінавачваюць у карупцыі


Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць першага намесьніка кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску.

Яго абвінавачваюць у атрыманьні хабару.

«Устаноўлена, што чыноўнік неаднаразова атрымліваў хабар ад прадпрымальнікаў, у тым ліку ў буйным памеры, за вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю», — паведамілі Інтэрфаксу ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту.

30 студзеня затрыманаму прад’яўлена абвінавачваньне ў некалькіх выпадках атрыманьня хабару.

За 9 месяцаў 2011 году ў Беларусі было выкрыта 2151 карупцыйнае злачынства.

Апошняя справа па карупцыі завяршылася ў сьнежні мінулага году. Вайсковая калегія Вярхоўнага суду прызнала хабарнікам былога камандуючага ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Ігара Азаронка. Яго пазбавілі свабоды тэрмінам на 9 гадоў з адбыцьцём пакараньня ва ўмовах калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасьці.

Паводле міжнароднага індэксу ўспрыняцьця карупцыі, вызначанага летась, Беларусь — на 143 месцы. Найбольш высокае, першае месца, што азначае мінімальны ўзровень карупцыі, займае Новая Зэляндыя.
XS
SM
MD
LG