Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўная плошча райцэнтру стала «зонай, вольнай ад курэньня». За парушэньне пастановы райвыканкаму прадугледжаны штраф ад 35 да 140 тысяч рублёў.

Мясцовыя ўлады распарадзіліся, каб на плошчы Леніна зьявіліся папераджальныя таблічкі, а супрацоўнікі райаддзелу міліцыі гатовыя штрафаваць парушальнікаў. Памеры штрафу — да чатырох базавых велічынь.

А ў райцэнтры Дуброўна плякаты і шыльды пра забарону курэньня зьявяцца на гарадзкім стадыёне. У райвыканкаме вырашылі, што «зона, вольная ад курэньня», будзе менавіта там.

Вызначаць «зоны» пачалі ў межах агульнарэспубліканскай кампаніі па барацьбе за здаровы лад жыцьця, аднак у іншых рэгіёнах Віцебшчыны пра падобныя ініцыятывы пакуль не паведамляюць.

Вызначаць «зоны» пачалі пасьля прыняцьця «Канцэпцыі рэалізацыі комплекснага пляну мерапрыемстваў па барацьбе з курэньнем на 2011-2015 гады».

Зонамі, свабоднымі ад курэньня, аб’яўляюць тэрыторыі мэдычных і навучальных устаноў. А вось так званыя грамадзкія месцы трапілі ў гэты шэраг упершыню. Праўда, у іншых рэгіёнах Віцебшчыны, апрача Шаркоўшчыны і Дуброўна, пра падобныя ініцыятывы пакуль не чуваць.

Але ў іншых абласьцях ужо ёсьць падобны досьвед: да прыкладу, у Слаўгарадзе, што на Магілёўшчыне, курэньне забаронена на гарадзкім пляжы, у гарадзкім парку і ў дзіцячым парку, а ў Слуцку (Менская вобласьць) мясцовыя ўлады абвясьцілі пра забарону на курэньне ў гарадзкім парку, сквэрах, месцах адпачынку, на прыпынках грамадзкага транспарту, у гатэлі і ў працоўных кабінэтах усіх установаў.

У Менску свабоднымі ад курэньня аб’яўленыя заапарк, батанічны сад, плошча Незалежнасьці, паркі Горкага і Чалюскінцаў, прыпынкі, падземныя пераходы і шэраг іншых аб’ектаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG