Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД прапануе склікаць Усебеларускі народны зьезд


Беларуская хрысьціянская дэмакратыя распаўсюдзіла заяву пра сваю прынцыповую пазыцыю, што ўдзел дэмакратычных сілаў у парлямэнцкіх выбарах немагчымы пры наяўнасьці палітвязьняў у Беларусі і пры адсутнасьці магчымасьці кантролю за выбарамі.

«Мы лічым непрымальнымі ўсялякія спробы легалізаваць дзейны рэжым праз вылучэньне кандыдатаў і прызначэньне ўзгодненых з рэжымам кандыдатур у «палатку», — гаворыцца ў заяве.

Паводле БХД, еднасьць дэмсілаў — гэта «адна з нашых мэтаў». Дэмакратычныя сілы, нягледзячы на разыходжаньні ў тактыцы, могуць разам вылучыць адзіныя патрабаваньні да рэжыму (вызваленьне палітвязьняў, зьмена выбарчага заканадаўства, рэгістрацыя палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў). Таксама, паводле БХД, дэмсілы могуць разам правесьці масавае назіраньне і Ўсебеларускі народны зьезд.

«Розная тактыка ў рамках кааліцыі — паказьнік розных матываў і рознага статусу суб’ектаў (адны зарэгістраваныя, іншыя — не, адны — левыя, іншыя — правыя). Чыя тактыка акажацца найбольш пасьпяховай, пакажа кампанія», — адзначаецца ў заяве.

БХД заклікала іншыя дэмсілы правесьці да 25 сакавіка, найперш у рэгіёнах, шырокае грамадзкае абмеркаваньне фармату ўдзелу апазыцыі ў выбарах, прыцягнуўшы да яго грамадзян, беларускіх актывістаў і незалежныя СМІ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG