Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пан Гі Мун спадзяецца на адзіную пазыцыю ў справе Сірыі


Пан Гі Мун

Пан Гі Мун

Сёньня на пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН Ліга арабскіх дзяржаў прадстаўляе плян ўрэгуляваньня сірыйскага крызысу, які прадугледжвае перадачу ўлады Асадам віцэ-прэзыдэнту і стварэньне ўраду нацыянальнага адзінства з удзелам апазыцыі.

Супраць пляна Лігі выступаюць Расея і Кітай.

Сёньня ж кіраўнік ведамства ААН па правах чалавека Наві Піллэй выказала сур'ёзную занепакоенасьць ростам гвалту ў краіне і заклікала ўлады Сірыі спыніць забойства мірных жыхароў, а таксама зьвярнулася да апазыцыі з заклікам праявіць стрыманасьць.

Раней сёньня ж сірыйская апазыцыя заклікала да правядзеньня ў краіне «дня жалобы і гневу». Паводле праваабаронцаў, з нядзелі ва ўсходніх прыгарадах Дамаску ў выніку апэрацыі сілаў бясьпекі супраць былых вайскоўцаў, якія перайшлі на бок апазыцыі, загінулі больш як 180 чалавек
XS
SM
MD
LG