Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскі: Задача ўлады – развал дэмакратычнай кааліцыі


На вашы пытаньні адказаў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі. Вялася жывая відэатрансьляцыя.


31 студзеня «Кааліцыя шасьці» апазыцыйных арганізацыяў ня здолела падпісаць плян сумесных дзеяньняў на будучых парлямэнцкіх выбарах. Пагадненьне не было падпісанае, бо 2 з 6 суб'ектаў адмовіліся зрабіць гэта. Гаворка ідзе пра «Справядлівы сьвет» і БХД.

Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі патлумачыў, што «за 5 хвілінаў да прэс-канфэрэнцыі рух „За свабоду“ прадставіў новы тэкст дэклярацыі». Рымашэўскі лічыць недапушчальным прадстаўленьне рухам «За свабоду» новага варыянту дэклярацыі, які «быў узгоднены зь некалькімі суб’ектамі, у прыватнасьці, нам загадзя ня быў прадстаўлены».

Рымашэўскі падкрэсьліў: пазыцыя БХД палягае ў тым, што «нельга ўдзельнічаць у выбарах пры наяўнасьці палітычных зьняволеных».

Прачытаць адказы на пытаньні Віталю Рымашэўскаму можна ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG