Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінскія камунальнікі апаганілі могілкі ХІХ стагодзьдзя


"На могілках падрэзалі да самых крон цалкам здаровыя дрэвы"

"На могілках падрэзалі да самых крон цалкам здаровыя дрэвы"

Пінскія камунальнікі апаганілі старыя могілкі, на якіх пахаваныя Орды, Агінскія, Скірмунты. Калі высякалі дрэвы, гальлём пашкодзіла каля 20 помнікаў.

Пінскі краязнаўца Эдвард Злобін кажа, што дакладныя страты пакуль падлічыць складана, бо гальлё ўсё яшчэ ляжыць на помніках. Ён падкрэсьлівае: у некаторых месцах бачна, што па магілах ехалі машынай.

«Бачна, што камунальнікі працавалі, яны займаюцца падрэзкай дрэваў. Я палічыў, што яны падрэзалі 7–8 дрэваў да самых крон. Працавалі, відаць, аўтакранам і не зважалі, што і тонкае, і тоўстае гальлё ляціць уніз. Пад некаторымі дрэвамі былі пахаваньні, крыжы або чыгунныя помнікі, якія пакрывіліся або пакалоліся. А ў некаторых месцах яны заяжджалі па самых пахаваньнях аўтакранам», — кажа Эдвард Злобін.

Некаторыя галіны досыць тоўстыя

Некаторыя галіны досыць тоўстыя



Гальлё ляцела на пахаваньні і помнікі

Гальлё ляцела на пахаваньні і помнікі












Аналягічнае здарэньне было на пінскіх могілках і ўвесну 2007 году

«Тады пашкодзілі і разбурылі 42 пахаваньні, сярод іх 12 помнікаў і крыжоў зьнесьлі зусім. Цікава, што і тады, і цяпер пашкоджаныя былі пахаваньні менавіта на каталіцкіх могілках. Каталіцкія і праваслаўныя могілкі тут падзеленыя дарогай, аднак такія інцыдэнты чамусьці адбываюцца толькі на каталіцкай частцы могілак. І чамусьці падразаюць яны цалкам здаровыя дрэвы. Няхай бы запрасілі каталікоў, каб папрысутнічалі падчас падрэзкі, каб не было прэтэнзіяў», — распавёў спадар Злобін.

Падобная сытуацыя на каталіцкіх могілках у 2007 годзе

Падобная сытуацыя на каталіцкіх могілках у 2007 годзе



Краязнаўца распавёў, што цяпер прадстаўнікі Саюзу палякаў і каталіцкай грамады рыхтуюць скаргі ў гарвыканкам і камунальныя службы, каб знайшлі вінаватых у вандалізьме.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG