Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Чэхія і Вялікабрытанія адмовіліся ад падпісаньня гэтага дакумэнту.

Як чакаецца, узгоднены ў Брусэлі 30 студзеня дакумэнт аб бюджэтнай дысцыпліне будзе падпісаны на наступным саміце Эўразьвязу ў пачатку сакавіка.

Пакт пачне абавязваць пасьля ратыфікацыі яго прынамсі 12 краінамі-ўдзельніцамі.

Пакт прадбачвае «аўтаматычныя наступствы» ў выпадку, калі краіна-удзельнік парушыць прынцып збалянсаванага бюджэту.

Найбольш спрэчак на саміце 30 студзеня выклікала пытаньне, ці краіны, якія не належаць да эўразоны (такіх краінаў у Эўразьвязе 10) будуць мець права ўдзельнічаць у двух дадатковых самітах датычных супольнай эўрапейскай валюты, якія прапісаныя ў пакце. Польшча пагражала недалучэньнем да пакту, калі такое права ня будзе дадзенае краінам-сябрам Эўразьвязу, якія пакуль яшчэ не ўступілі ў эўразону. Спрэчка была залагоджаная ўключэньнем у тэкст пакту ўмоваў, пры якіх краіны па-за эўразонай могуць удзельнічаць у такіх валютна-фінансавых самітах.
XS
SM
MD
LG