Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адно трагічнае месца пад Гомелем


Грамадзкія актывісты з гомельскай кааліцыі “Наша альтэрнатыва” зьвярнуліся ў амбасаду Ізраілю і Гомельскі гарвыканкам з прапановай ушанаваць памяць забітых габрэяў і чырвонаармейцаў блізу прыгараднай вёскі Краснае – на поўнач ад абласнога цэнтру.

“Мы зьбіралі зьвесткі для дакумэнтальнага фільму “Лінія Сталіна: Гомельскі рэгіён”. У вёсцы Краснае Гомельскага раёну запісалі багата сьведчаньняў пра расстрэлы ў супрацьтанкавым рове вязьняў Гомельскага габрэйскага гета і палонных чырвонаармейцаў. Раскопак тут не праводзіліся. Месца ніяк не пазначана – няма ні абэліска, ні памятнага каменя”, – кажа актывіст “Нашай альтэрнатывы” Кастусь Жукоўскі.

На думку грамадзкіх актывістаў, гарвыканкам можа зьвярнуцца ў Міністэрства абароны з прапановай аб тым, каб 52-гі пошукавы батальён правёў раскопкі на месцы масавага раьстрэлу людзей у 1941-1943 гадах.

Гэтае месца мусіць быць пазначана і ў мэмарыяльным комплексе памяці ахвяраў Катастрофы габрэйскага насельніцтва – Яд-Вашем.

Увосень актывісты “Нашай альтэрнатывы” ды іншых грамадзкіх суполак прывялі ў парадак месцы масавага расстрэлу мірных людзей энкавэдыстамі ў часы сталінскіх рэпрэсіяў у лясных масівах на поўдзень ад Гомеля, паабапал Чарнігаўскай шашы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG