Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Севярынца


Павал Севярынец

Павал Севярынец

Вярхоўны суд адмовіўся задаволіць наглядную скаргу на прысуд сустаршыні стваранай Партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Паўла Севярынца.

Адвакат Севярынца Вадзім Мушынскі паведаміў пра гэта маці палітыка Тацяне.

Тацяна Севярынец разглядае магчымасьць абскардзіць прысуду свайму сыну ў міжнародных інстанцыях.

16 траўня 2011 году суд Заводзкага раёну Менску пакараў Паўла Севярынца трыма гадамі абмежаваньня волі. Ён прызнаны вінаватым паводле крымінальнага артыкулу «арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»

Севярынец адбывае пакараньне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна Берасьцейскай вобласьці.

Падчас выбараў 2010 года Павал палітык кіраваў выбарчым штабам кандыдата на прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, нагадвае БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG