Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 12.00 у Менску заплянаваная прэсавая канфэрэнцыя, на якой прадстаўнікі палітычных партыяў і рухаў агучаць плян удзелу ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Раней прадстаўнікі кааліцыі ўхвалілі плян супольных дзеяньняў, аднак пагадненьне не падпісалі.

Фармальная прычына — на паседжаньні 23 студзеня адсутнічалі лідэры бальшыні структураў..

У «кааліцыю шасьці» ўваходзяць:

Партыя БНФ
АГП
Партыя левых «Справядлівы сьвет»
ствараная Партыя БХД
рух «За Свабоду»
кампанія «Гавары праўду».

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу павінны адбыцца восеньню 2012-га.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG