Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча можа сарваць галасаваньне на сміце ЭЗ у Брусэлі


Лідэры Эўрапейскага Зьвязу адкрылі ў Брусэлі свой першы ў 2012 годзе саміт, прысьвечаны эканамічнаму крызісу. Галоўная задача саміту — узгадніць пакт аб бюджэтных рэформах, які ўтрымлівае мэханізм рэалізацыі новых бюдждетных правілаў для краін эўразоны, многія зь якіх перажываюць востры пазыковы крызіс.

У сьнежні ўсе краіны Зьвязу, за выключэньнем Вялікабрытаніі, пагадзіліся разгледзець новы фінансавы пакт. Польшча напярэдадні саміту заявіла, што можа не прагаласваць за пакт, калі краіны, што не карыстаюцца эўра, не атрымаюць больш рычагоў уплыву на прыняцьце рашэньняў.

Таксама ў Брусэлі будзе абмяркоўвацца Надзвычайны фонд фінансавай дапамогі для праблемных краінаў эўразоны і шляхі стварэньня ў Эўропе новых працоўных месцаў.

Лідэры 27-мі краін Зьвязу мелі праблемы з прыбыцьцём на саміт з-за страйку бэльгійскіх транспартнікаў. Іх самалёты былі вымушаныя прыбываць на вайсковы аэрадром у 30 кілямэтрах ад Брусэлю.
XS
SM
MD
LG