Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Белы Дом: рэжым Асада страціў кантроль над Сырыяй


Сірыйскія паўстанцы.

Сірыйскія паўстанцы.

Рэжым прэзыдэнта Сырыі Башара Асада «страціў кантроль над краінай».

Такое меркаваньне выказаў у панядзелак прадстаўнік Белага дому Джэй Кэрні – на фоне паведамленьняў аб новых сутыкненьнях ў прадмесьцях Дамаску паміж урадавымі сіламі і так званым Свабодным сырыйскім войскам – атрадамі вайскоўцаў, якія перайшлі на бок апазыцыі.

Кэрні выказаў упэўненасьць, што падзеньне Асада непазьбежнае, падкрэсьліўшы, што неабходна знайсьці палітычнае рашэньне сырыйскага крызісу. Ён зноў заявіў аб падтрымцы ЗША мірнай ініцыятывы Лігі арабскіх дзяржаў.

У праекце рэзалюцыі Савету Бясьпекі ААН, прапанаваным Лігай, утрымліваецца заклік да Башара Асада перадаць уладу віцэ-прэзыдэнту, які пачаў бы перамовы з апазыцыяй.

Расея і Кітай пакуль выступаюць супраць гэтага праекту рэзалюцыі.

* * *

Тым часам Расею зноў заклікаюць падтрымаць рэзалюцыю ААН па Сірыі.


Прынамсі 10 членаў Рады Бясьпекі ААН падтрымліваюць рэзалюцыю па Сірыі, прапанаваную Лігай арабскіх дзяржаў. У ёй утрымліваецца заклік да сірыйскага прэзыдэнта Башара Асада перадаць уладу віцэ-прэзыдэнту, каб той разам з урадам пачаў перамовы з апазыцыяй.

Міністры замежных спраў Лігі маюць намер у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку заклікаць Расею і Кітай адмовіцца ад нэгатыўнага стаўленьня да прапанаванага арабскімі краінамі праекту рэзалюцыі па Сірыі.

Кіраўнікі МЗС Францыі і Вялікабрытаніі таксама выступяць у аўторак у Нью-Ёрку ў падтрымку рэзалюцыі, падрыхтаванай сумесна заходнімі і арабскімі краінамі.

У панядзелак намесьнік міністра замежных спраў Расіі Генадзь Гацілаў заявіў, што гэты варыянт дакумэнта непрымальны для Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG