Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 студзеня рада руху «За Свабоду» прыняла рэзалюцыю аб фармаце ўдзелу ў палітычнай кампаніі выбараў 2012 году.

Рух «За Свабоду» ня будзе вылучаць сваіх кандыдатаў, але гатовы падтрымаць кампаніі тых, якія падзяляюць мэты і каштоўнасьці руху «За Свабоду». Разам з тым рух «За Свабоду» зьвяртаецца да ўсіх кандыдатаў ад дэмсілаў з прапановай зьняць свае кандыдатуры перад пачаткам галасаваньня, калі ў краіне будуць палітвязьні, а практыка прымяненьня выбарчага заканадаўства істотна не палепшыцца.

У рашэньні рады адзначаецца, што «ў Беларусі не існуе паўнавартаснага заканадаўчага органу», улады «праводзяць палітыку неканстытуцыйнага абмежаваньня грамадзянскіх правоў і свабодаў», а таксама «адмаўляюцца дэмакратызаваць выбарчае заканадаўства і практыку яго прымяненьня». Таксама ў Беларусі ёсьць палітвязьні, працягваецца «вельмі небясьпечная палітыка самаізаляцыі».

Рада руху «За Свабоду» лічыць, што галоўная мэта ўдзелу ў палітычнай кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў 2012 году — гэта «прадстаўленьне альтэрнатывы сёньняшняму рэжыму і павелічэньне падтрымкі дэмакратычных сілаў шырокім грамадзтвам».

«Найбольш дзейны мэханізм дасягненьня такой мэты — інфармацыйна-агітацыйныя кампаніі кандыдатаў, якія могуць карыстаць з магчымасьці кантактаваньня зь людзьмі, пікетаваньня, выступленьня ў дзяржаўных СМІ і данясеньня сваёй пазыцыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG