Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Зьміцер Бандарэнка ад сёньня зьмешчаны ў новыя ўмовыў трыманьня ў Магілёўскай турме, паведаміла жонка Вольга Бандарэнка.

«Сёньня ад яго прыйшоў ліст, напісаны раней, дзе ён піша, што яму паведамілі, што ён можа абыходзіцца бяз кія і хадзіць у агульных шэрагах. Кажа, што спадзяецца, што гэта жарт. А ўчора патэлефанаваў і выявілася, што гэта ня жарт: ня толькі бяз кія і ў шэрагу, але яшчэ і працаваць разам зь іншымі, таксама не ляжаць, хоць яму стаяць цяжка.

Я ўжо зараз ведаю, што ён ня зможа гэтага не парушаць, а гэта значыць — атрымае заўвагі, трапіць у ШЫЗА, турму і г.д. Зь ягоным здароўем — пачынаю сумнявацца, што ён вернецца дадому».
XS
SM
MD
LG