Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ: Плянаваны рост ВУП у Беларусі малапраўдападобны


Сталая прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна

Сталая прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна

Натальля Калядзіна, кіраўніца місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі, выказала сумнеў адносна заяўленага беларускім урадам рост валавага ўнутранага прадукту ў 2012 годзе на ўзроўні 5-5,5 адсоткаў.

Калядзіна сказала інфармацыйнаму агенцтву РИА Новости, што рост ВУП у цяперашняй эканамічнай сытуацыі Беларусі малапраўдападобны. Тым больш, цяжка ўявіць, дадала яна, што ВУП у Беларусі вырасьце выключна за кошт павялічэньня аб’ёму экспарту.

Калядзіна паведаміла, што місія МВФ, якая неўзабаве мае прыбыць у Беларусь, намерваецца перагледзець макрапрагнозы па краіне.

Раней Сусьветны банк рэзка зьнізіў прагноз росту эканомікі Беларусі на 2012 год. Згодна з апошнім дакладам СБ «Глябальныя эканамічныя пэрспэктывы на 2012 год», ВУП Беларусі ў 2012 годзе вырасьце на 0,5%.
XS
SM
MD
LG