Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Мікалаем Дзядком праводзяць «выхаваўчыя гутаркі»


 Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Палітвязень Мікалай Дзядок, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15, у нядзелю патэлефанаваў бацькам.

Мікалай распавёў, што 19 студзеня да яго ў калёнію прыяжджалі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС і правялі зь ім працяглую выхаваўчую гутарку.

Аднаго зь іх Дзядок ведае, гэта падпалкоўнік Аляксандар Літвінскі, які праславіўся тым, што яшчэ на папярэднім сьледзтве сілай выбіваў паказаньні са сьведкі Аляксандра Бугаёва. Пра гэта распавёў Радыё Свабода бацька Мікалая Аляксандар Дзядок.

Як паведаміў Дзядку падпалкоўнік Літвінскі, супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю адмыслова прыехалі высьветліць, ці застаўся палітвязень пры сваіх перакананьнях, якія, на іх думку, антыдзяржаўныя і злачынныя, спрабавалі пераканаць яго адмовіцца ад сваіх поглядаў. Візытэры папярэдзілі, што ўсе асуджаныя па справе так званых анархістаў знаходзяцца пад асаблівым кантролем і нават калі выйдуць на волю, то будуць пад пільным наглядам.
XS
SM
MD
LG