Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Іран мае магчымасьць стварыць атамную бомбу на працягу году,» — пра гэта заявіў, спаслаўшыся на ацэнкі ваенных аналітыкаў, міністар абароны ЗША Леон Панэта.

Ён дадаў, што Тэгерану спатрэбіцца яшчэ год-два, каб вырабіць сродкі дастаўкі гэтай зброі.

Іран заяўляе, што ня мае плянаў стварэньня ядзернай зброі. Камэнтар міністра Панэты прагучаў пасьля таго, як група экспэртаў Міжнароднага агенцтва па ядзернай энэргіі (МАГАТЭ) пачала працу ў Іране. Міністар замежных спраў Ірану Алі Акбар Салех выразіў аптымізм наконт візыту місіі МАГАТЭ, падкрэсьліўшы, што экспэрты агенцтва падчас візыту, які працягнецца да аўторка, атрымаюць доступ да ўсіх іранскіх ядзерных аб’ектаў.

У лістападзе МАГАТЭ апублікавала справаздачу, паводле якой некаторыя аспэкты іранскай ядзернай праграмы могуць мець толькі ваеннае прызначэньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG