Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух «Захапі Ўол-стрыт» перакінуўся на многія гарады ЗША


Пратэст ў Оклэндзе
Пратэст ў Оклэндзе

Каліфарнійскі горад Оклэнд падлічвае шкоду ад беспарадкаў, якія адбыліся ў ноч на 29 студзеня. У выніку сутыкненьняў прыхільнікаў руху «Захапі Ўол-стрыт» з паліцыяй арыштаваныя сотні чалавек.

Субота 28 студзеня ў Оклэндзе пачалася мірна — зь мітынгу членаў пратэстнага руху ля будынку муніцыпалітэту. Затым было арганізавана шэсьце, якое перарасло ў сутычкі з паліцыяй пасьля таго, як мітынгоўцы паспрабавалі заняць пусты гарадзкі канфэрэнц-цэнтар, каб разьмясьціць там сваю штаб-кватэру і пачаць кампанію ў абарону бяздомных.

У выніку — прыкладна 400 арыштаваных, мноства пабітых шыб, сьцены, размаляваныя графіці і спалены дзяржаўны сьцяг ЗША.



Паводле сьведак, пратэстоўцы, прыкрываючыся плястыкавымі шчытамі, кідалі ў паліцыянтаў бутэлькі, абрэзкі мэталічных труб і паходні. Паліцыя адказвала сьлезацечным газам і траўматычнымі кулямі. Некаторыя дэманстранты заяўляюць, што ў іх трапілі гумовыя кулі.

Паліцыя чакае ў аўтобусах (архіўнае фота)
Паліцыя чакае ў аўтобусах (архіўнае фота)


Невялікая група пратэстоўцаў уварвалася ў будынак гарадзкога муніцыпалітэту і ўчыніла там разгром. «Ніхто ня ўзломваў дзьверы — яны былі проста не зачыненыя, — кажа ўдзельнік акцыі. — Але, уварваўшыся туды, людзі пачалі разбураць усё, што было ўнутры. І я пакінуў будынак, таму што лічыў, што так нельга паступаць».

Оклэнд стаў гарачай кропкай агульнанацыянальнага пратэстнага руху «Захапі Ўол-стрыт» пасьля таго, як былы марскі пяхотнік быў сур’ёзна паранены падчас кастрычніцкай дэманстрацыі: як сьцьвярджаюць яго таварышы, у яго галаву патрапіла касэта са сьлезацечным газам.

Рух «Захапі Ўол-стрыт», які ахапіў дзясяткі амэрыканскіх гарадоў, накіраваны супраць засільля буйных карпарацый і банкаў, якое, як лічаць удзельнікі руху, пагаршае маёмаснае расслаеньне амэрыканскага грамадзтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG