Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гучаньне маўчаньня: мастацтва падчас дыктатуры


У Нью-Ёрку ў памяшканьні цэнтру EFA Project Spaсe фэшэнэбельнага раёну Чэлсі на Манхэтэне адкрылася выстава беларускіх мастакоў «Гучаньне маўчаньня: мастацтва падчас дыктатуры» (Sound of silence: Art During Dictatorship). Каля 175 чалавек прыйшлі паглядзець на творы беларускіх мастакоў.


У выставе ўзялі ўдзел мастакі Марына Напрушкіна з Франкфурту з праэктам «Антыпрапаганда», Лена Сулкоўская, Сяргей Шабохін, Яўген Шатко, Алесь Пушкін, Алег Юшко, Аляксандр Камароў і арт-група FAU. Куратар выставы Вольга Капенкіна.

29 студзеня адбылася дыскусія аб сытуацыі ў Беларусі ў памяшканьні Austrian Cultural Forum, у якой ўзялі ўдзел куратар выставы Вольга Капенкіна, мастак Сяргей Шабонін, прафэсар варшаўскага ўнівэрсытэту Нэлі Бекус, актывістка беларуска-амэрыканскага моладзевага аб’яднаньня Тацяна Кулакевіч. У дыскусіі, арганізаванай Польскім культурным інстытутам, узялі ўдзел каля
60 чалавек.


Cябра Беларуска-амэрыканскага моладзевага аб'яднаньня Тацяна Кулакевіч,прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту Нэлі Бекус, куратар Вольга Капенкіна і мастак Сяргей Шабонін. На заднім пляне ­ слайд з творам Марыны Напрушкінай «Мой тата паліцэйскі».








На выставе прадстаўленыя відэа, плякаты, інсталяцыі і карціны беларускіх масткоў, якія сваімі творамі выказваюць салідарнасьць з нядаўнімі пратэстамі ў Беларусі.







Група ФАУ: "Манаполія - беларускі варыянт".


Алег Юшко: Льняныя касьцюмы

Арганізатар выставы Вольга Капенкіна ў 2010 годзе наведала Менск упершыню пасьля таго, як пакінула Беларусь 10 гадоў таму. Тады яна пазнаёмілася маладымі цікавымі мастакамі, а праз два тыдні як вярнулася ў Нью-Ёрк, адбыўся брутальны разгон Плошчы 19 сьнежня 2010.

Тады Вольга вырашыла запрасіць паўдзельнічаць у выставе ў Нью-Ёрку масткоў, якія не баяцца выказваць сваю палітычную пазыцыю. Вольга гаворыць, што праз свае творы мастакі выказваюць няўпэўненасьць і расчараваньне беларусаў, а некаторыя выступаюць за больш канкрэтныя дзеяньні супраць дыктатуры.






Яўген Шадко: "Мэлянхолія".

Выстава будзе экспанавацца ў Нью-Ёрку да 10 сакавіка.

XS
SM
MD
LG