Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня прыме ў Белым доме кіраўніка Грузіі Міхаіла Саакашвілі.

Чакаецца, што перамовы будуць прысьвечаныя пытаньням міжнароднай бясьпекі і дэмакратычных рэформаў у Грузіі, у тым ліку маючым адбыцца парлямэнцкім выбарам.

Сустрэча прэзыдэнтаў Грузіі і ЗША прымеркаваная да 20-й гадавіны ўсталяваньня дыпляматычных адносінаў паміж дзьвюма краінамі.

Візыт Саакашвілі ў ЗША адбываецца напярэдадні травеньскага саміту НАТА, які пройдзе ў Чыкага. У парадку дня саміту — абмеркаваньне пытаньня аб ўступленьні Грузіі ў Паўночнаатлянтычны альянс.
XS
SM
MD
LG