Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі адбываецца саміт ЭЗ, прысьвечаны фінансавым праблемам Зьвязу. На ім будзе абмеркаваны плян бюджэтных рэформаў і больш шчыльнай каардынацыі бюджэтнай палітыкі краін эўразоны.

Эўрапейскія лідэры плянуюць падпісаць пагадненьне аб стварэньні новага рэгіянальнага стабілізацыйнага фонду, зь якога будуць выдаткоўвацца сродкі краінам, якія перажываюць фінансавыя цяжкасьці. Фонд у памеры 500 мільярдаў эўра пачне дзейнічаць зь ліпеня гэтага году.

Напярэдадні саміту прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі абвясьціў аб плянах увесьці з 1 жніўня падатак ў 0.1% на ўсе фінансавыя апэрацыі ў краіне. Сарказі мяркуе, што гэта стане прыкладам для іншых краін Зьвязу. Аднак шэраг краін Зьвязу выступаюць супраць такога падатку.

Саміт адбываецца на фоне 24-гадзіннага страйку, які пачаўся ў Бэльгіі на заклік трох найбуйнейшых прафсаюзаў краіны. Страйк скіраваны супраць жорсткіх антыкрызісных мер эканоміі, уведзеных бэльгійскім урадам
XS
SM
MD
LG