Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Fokusvitryssland.se: Новы швэдзкі інфармацыйны праект пра Беларусь


Марцін Угла

Марцін Угла

Праваабарончая арганізацыя ў Стагкольме Östgruppen запусьціла інфармацыйны онлайн-праект «У фокусе — Беларусь».

Мэта сайту — распаўсюд на швэдзкую аўдыторыю інфармацыі для пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

Як паведаміў «Свабодзе» кіраўнік Östgruppen Марцін Угла, «падзеі ў Беларусі часта аказваюцца ў цені іншых міжнародных навінаў у швэдзкай мэдыяпрасторы. Праект „У фокусе — Беларусь“ дапаможа адкрыць доступ да прамога інфармацыйнага каналу і такім чынам жыхары Швэцыі змогуць даведацца, што адбываецца ў гэтай краіне». У якасьці крыніцаў інфармацыі будуць выкарыстаныя навіны з незалежных беларускіх выданьняў, а таксама паведамленьні эўрапейскіх агенцтваў.

Некалькі раней Марцін Угла стварыў у інтэрнэце блог, у якім камэнтуе актуальныя пытаньні палітыкі і грамадзкага жыцьця Беларусі.
XS
SM
MD
LG