Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: Ірану ня ўдасца запалохаць ЭЗ санкцыямі ў адказ


Міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле
Міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле

Кіраўнік МЗС Нямеччыны Гіда Вэстэрвеле заявіў, што Эўразьвяз не дазволіць Ірану "загнаць сябе ў кут", спыніўшы пастаўкі нафты, за якую эўрапейскія фірмы ўжо заплацілі.

Сёньня парлямэнт Ірану адклаў заплянаванае галасаваньне аб згаданым эмбарга, накіраваўшы законапраект на дапрацоўку.

Пагроза неадкладна спыніць пастаўкі паліва ў Эўропу стала рэакцыяй Тэгерану на новыя санкцыі ЭЗ, якія прадугледжваюць спыненьне імпарту іранскай нафты ад 1 ліпеня, а таксама замарожванье эўрапейскіх актываў Цэнтрабанку Ірану.

Таксама ў нядзелю ў Іран прыбылі інспэктары Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ).

Сёньня ж іранскія СМІ паведамілі, што Вярхоўны суд Ірану пацьвердзіў сьмяротны вырак канадзкаму інтэрнэт-праграмісту зь іранскім грамадзянствам, які быў арыштаваны ў 2008 годзе, калі прыехаў у Іран з Канады, каб наведаць свайго бацьку, што знаходзіўся пры сьмерці. Праграміста Саіда Малікпура вінавацяць у шырэньні парнаграфіі. Сам ён сьцьвярджае, што ня ведаў аб тым, што некаторыя парнаграфічныя сайты карыстаюцца ягонымі распрацоўкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG