Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: аўтапрабег у падтрымку акцыі “За сумленныя выбары”


У расейскай сталіцы сёньня звыш дзьвюх гадзін доўжыўся аўтапрабег па Садовым кольцы ў падтрымку прызначанай на 4 лютага грамадзянскай акцыі «За сумленныя выбары!».

Паводле ацэнкі карэспандэнтаў нашага радыё і арганізатараў прабегу, у ім удзельнічалі некалькі тысяч аўтаў. У прэсавай службе маскоўскага ГУУС цьвердзяць, што машынаў было ня больш за 300.



Сымбалем акцыі стала белая стужка або любы прадмет белага колеру — знак чысьціні выбараў. На некаторых машынах былі надпісы: «Мы за сумленныя выбары!», «Расея бяз Пуціна».



Падчас акцыі пешаходы, размахваючы белымі стужкамі, шарыкамі і шалікамі, віталі прабег аўтамабіляў. Кіроўцы сыгналілі ў адказ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG