Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іран прыбылі інспэктары МАГАТЭ


Кіраўнік дэлегацыі Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Гэрман Накертс, ад’яжджаючы зь Вены, выказаў надзею на тое, што Тэгеран праявіць разуменьне ў сувязі з занепакоенасьцю інспэктараў магчымым вайсковым характарам іранскай ядзернай праграмы.

Нядаўна Эўразьвяз і ЗША ўвялі супраць Тэгерану самыя цьвёрдыя за ўсю гісторыю санкцыі. Сёньня зьявіліся паведамленьні, што іранскі парлямэнт мае намер увесьці эмбарга на экспарт нафты ў краіны Эўрапейскага Зьвязу — на паўгоду раней, чым набудзе моц прынятая днямі забарона Эўразьвязу на імпарт іранскай нафты.

ААН ужо чатыры разы ўводзіла санкцыі супраць Тэгерану, спрабуючы прымусіць яго згарнуць работы для ўзбагачэньня ўрану. Гэтым тыднем генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што на Тэгеране ляжыць адказнасьць за падачу доказаў мірнага характару яго ядзерных распрацовак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG