Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У Эгіпце сёньня пачаліся выбары ў верхнюю палату парлямэнту — Раду Шуры, якая мае кансультацыйныя функцыі. Пасьля выбараў абедзьве палаты парлямэнту маюць сфармаваць камісію для распрацоўваньня новай канстытуцыі Эгіпту.

Выбары ў Раду Шуры — двухэтапныя: на першым, што адбываецца ў нядзелю і панядзелак, галасуюць выбарнікі 13 правінцыяў, уключаючы гарады Каір і Александрыю, другі этап пройдзе 13–14 лютага, калі галасавацьмуць жыхары астатніх 14 правінцыяў.

На нядаўніх выбарах у ніжнюю палату эгіпецкага парлямэнту — Народную асамблею — перамогу здабылі ісламісты.
XS
SM
MD
LG