Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: «Байкатаваць няма чаго»

  • БелаПАН

Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандар Мілінкевіч

«Паколькі ў Беларусі выбараў фактычна няма, то й байкатаваць няма чаго», — такую думку выказаў у інтэрвію БелаПАН лідэр руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, наведваючы Магілёў з нагоды сьвяткаваньня 435-й гадавіны атрыманьня горадам Магдэбурскага права.

«Выбараў няма, ніхто сумленна ня лічыць галасоў. Улада будзе прызначаць, гэта відавочна, новы парлямэнт. Байкот у такім выкананьні, што „мы на вашыя агідныя выбары ня пойдзем“, цяжка рэалізаваць», — лічыць палітык. На яго думку, для таго, каб такі байкот быў дзейсны, спатрэбіцца вялікая колькасьць людзей, якія распаўсюджваюць інфармацыю пра яго, што на практыцы цяжка рэалізаваць.

Да людзей трэба давесьці больш інфармацыі пра тое, што адбываецца, чаму ў краіне крызіс, чаму гэтая ўлада ня мае пэрспэктываў. Але паколькі ёсьць палітвязьні, я б зьняўся перад самым галасаваньнем».
Паводле Мілінкевіча, яму бліжэйшая іншая пазыцыя — актыўны ўдзел дэмакратычных сілаў у выбарчых працэдурах. «Каб быў грамадзкі дыялёг, дыялёг зь людзьмі, — патлумачыў палітык. — Да людзей трэба давесьці больш інфармацыі пра тое, што адбываецца, чаму ў краіне крызіс, чаму гэтая ўлада ня мае пэрспэктываў. Але паколькі ёсьць палітвязьні, я б зьняўся перад самым галасаваньнем».

Ацэньваючы палітычную сытуацыю, Мілінкевіч заявіў, што «ўлада жыве ва ўмовах жорсткага крызісу, які сама ж пераважна й справакавала», а таксама ва ўмовах «наступстваў падзеяў 19 сьнежня 2010 году». «Рэпрэсіі ўзмацняюцца, таму што ўлады так і не навучыліся кіраваць краінаю бяз страху, без дубінкі», — лічыць экс-кандыдат у прэзыдэнты.

На думку Мілінкевіча, на сытуацыю ў Беларусі могуць паўплываць міжнародныя санкцыі — «дыпляматычныя, палітычныя, вельмі шырокія візавыя і пунктавыя эканамічныя». «Але я супраць шырокіх эканамічных санкцыяў, — падкрэсьліў Мілінкевіч. — Мала калі яны зьмянілі лад на дэмакратычны». Апрача таго, лічыць палітык, шырокія эканамічныя санкцыі могуць паменшыць прадэмакратычныя і праэўрапейскія настроі ў грамадзтве.

Можа адбыцца эканамічная анэксія з боку Расеі, гэта відавочна — у Расеі ёсьць такія імпэрскія настроі. Нам важна, каб мы былі сувэрэннай краінаю.
Камэнтуючы апошнія падзеі вакол кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году Андрэя Саньнікава, які, як стала вядома на гэтым тыдні, зьвярнуўся да Лукашэнкі з прашэньнем аб памілаваньні, Мілінкевіч заявіў: «Саньнікаў — вельмі мужны чалавек, моцны палітык. Я хацеў бы, каб ён хутчэй быў на волі і працаваў на Беларусь».

Мілінкевіч назваў цяперашнюю сытуацыю момантам вялікай адказнасьці. «Для нас важна зрабіць краіну свабоднай і захаваць Беларусь, яна перад пагрозаю зьнікненьня. Можа адбыцца эканамічная анэксія з боку Расеі, гэта відавочна — у Расеі ёсьць такія імпэрскія настроі. Нам важна, каб мы былі сувэрэннай краінаю», — падкрэсьліў экс-кандыдат у прэзыдэнты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG