Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія: арышты за публікацыю паліцэйскіх матэрыялаў


У Лёндане і Эсэксе арыштаваныя чатыры журналісты і адзін паліцэйскі, паводле абвінавачваньняў у дачы хабараў афіцэрам паліцыі, якія, нібыта, давалі службовую інфармацыю журналістам газэты News of the World.

У офісах кампаніі News International, якой належала цяпер ужо закрытая газэта News of the World, праводзяцца ператрусы.

Выданьне было зачынена ў сувязі з закідамі ў праслухоўваньні тэлефонных размоў многіх людзей, у тым ліку вядомых спартоўцаў і актораў.

Сярод затрыманых – былы намесьнік галоўнага рэдактара таблоіду Фергюс Шанахан, былы галоўны рэдактар выданьня Грэхэм Дадман, рэдактар крымінальнай хронікі Майк Саліван і начальнік аддзелу навін Крыс Пара. Арыштаваны таксама 29-гадовы афіцэр паліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG