Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан: апазыцыя пратэстуе супраць саюзу з Расеяй і Беларусьсю


Мітынг апазыцыі ў Алматы

Мітынг апазыцыі ў Алматы

У Казахстане каля тысячы прыхільнікаў апазыцыі правялі сёньня несанкцыянаваную акцыю пратэсту ў найбуйнейшым горадзе краіны Алматы. Асноўныя патрабаваньні апазыцыі: адмена вынікаў выбараў, роспуск парлямэнту, вызваленьне палітвязьняў і выхад Казахстану з адзінай эканамічнай прасторы з Расеяй і Беларусьсю.

Сёньня ж суд у Алматы пакараў арганізатараў мітынгу 15-цю суткамі арышту. Лідэры Аб'яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі Казахстану Булат Абілаў і Аміржан Касанаў былі прызнаныя вінаватымі ў парушэньні закону аб правядзеньні мітынгаў і дэманстрацыяў. Абілаў атрымаў яшчэ трое сутак арышту за непавагу да суду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG