Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пасяджэньні сойму, якое адбылося 28 студзеня, Партыя БНФ прыняла рашэньне ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах 2012 году, але пакінула за сабой права зьняць сваіх кандыдатаў.

На пасяджэньні сойму, якое адбылося 28 студзеня, Партыя БНФ прыняла рашэньне ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах 2012 году, але пакінула за сабой права зьняць сваіх кандыдатаў.

Партыя БНФ здыме сваіх кандыдатаў з выбараў у тым выпадку, калі да пачатку датэрміновага галасаваньня ў Беларусі застануцца палітзьняволеныя і калі ўсе прадстаўнікі БНФ ня будуць уключаны ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Паводле сябра сойму Юр’я Чавусава, у выніку працяглых і гарачых дыскусій была прынятая кампрамісная прапанова. Прыхільнікі байкоту і прыхільнікі вылучэньня кандыдатаў зыходзяць з падобных мэтаў і трэба шукаць кампраміс, адзначае Чавусаў:

Юры Чавусаў

Юры Чавусаў

«Партыя абірае кампрамісны шлях: агітацыя за байкот, але вылучэньне кандыдатаў як своеасаблівых легальных агітатараў за байкот. Канстатуецца адсутнасьць у Беларусі паўнавартаснага выбарчага працэсу. Тым ня менш партыя выкарыстоўвае ўсе легальныя магчымасьці для таго, каб інфармаваць насельніцтва пра наяўнасьць у краіне палітвязьняў, пра адсутнасьць паўнавартасных выбараў і пра іншыя надзённыя пытаньні, якія могуць паўставаць у беларускай палітыцы. Такім чынам БНФ вырашае вылучаць кандыдатаў. Хутчэй за ўсё, гаворка не ідзе пра вылучэньне шляхам збору подпісаў, а вылучэньне празь зьезд. Калі да дня галасаваньня ў Беларусі застануцца палітычныя вязьні, ня будуць выкананыя іншыя ўмовы дэмакратызацыі, якія былі высунутыя кааліцыяй „шасьці“, то кандыдаты, вылучаныя партыяй, будуць зьнятыя з выбараў».

Паводле Чавусава, гэтае рашэньне Партыі БНФ стане кропкай адліку для выпрацоўкі кааліцыйнага рашэньня. Ён мяркуе, што апазыцыя зможа нарэшце выпрацаваць адзіны сцэнар на маючыя адбыцца выбары:

«І тое, што на сёньняшнім паседжаньні сойму прысутнічаў Віктар Івашкевіч, які абвесьціў пра намер ладзіць інфармацыйную кампанію байкоту, тое, што ён браў удзел у дыскусіі і ў прынцыпе прызнаваў наяўнасьць кропак супадзеньня пазыцый зь сябрамі сойму, сьведчыць, што ёсьць надзея, што апазыцыя на гэтых выбарах нарэшце выпрацоўвае адзіны сцэнар, які не замыкаецца на словах „байкот“ альбо „ўдзел“. А адзіны сцэнар у сэнсе здабыцьця на гэтых выбарах максымальна магчымых перавагаў. Гэта сьведчыць пра тое, што беларуская апазыцыя здольная дамаўляцца».

Віктар Івашкевіч

Віктар Івашкевіч

Віктар Івашкевіч, які выступіў на сойме Партыі БНФ, агучыў пазыцыю Рады народных сходаў і заклікаў байкатаваць выбары. Камэнтуючы рашэньне сойму, ён адзначыў, што за пяць дзён арганізаваць байкот будзе немагчыма, «значыць яны проста ўдзельнічаюць». Таксама Івашкевіч згадаў аб праекце рэзалюцыі смаргонскай арганізацыі Партыі БНФ:

«Там было такое: выказаць уладзе ўльтыматум: патрабуем вызваленьня палітвязьняў, вяртаньня ім усіх грамадзянскіх правоў, зьмены выбарчага заканадаўства, якія гарантавалі б празрыстасьць падліку галасоў. Ультыматум павінен быў бы скончыцца да 25 сакавіка. Калі ўлада на гэта не ідзе, то 25 сакавіка абвясьціць кампанію байкоту. А зь іншага боку менскаму кіраўніцтву чамусьці вось нож да горла трэба абавязкова вылучыцца кандыдатамі. Напэўна, у іх ёсьць дадатковыя матывы, якія не агучваюцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG