Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — эўрапейскі лідэр паводле тэмпаў інфляцыі за 2011 год


Згодна з дадзенымі Эўрастату, Беларусь зь вялікім адрывам ад іншых краін Эўропы першынствуе ў графе росту спажывецкіх цэнаў.

У сьнежні 2011-га інфляцыя ў Беларусі склала 108,7% да сярэдніх цэнаў папярэдняга, 2010 году. Другое месца ў інфляцыйным рэйтынгу заняла Турэччына зь вялізным адставаньнем ад Беларусі — «сьціплыя» 10,5%. На трэцяй пазыцыі аказаўся Казахстан з узроўнем інфляцыі 7,4%.

У суседніх зь Беларусьсю краінах сытуацыя з інфляцыяй выглядае наступным чынам:

• Расея — 6,1%,
• Польшча і Ўкраіна — па 4,6%,
• Літва — 4,1%,
• Латвія — 4%.

Найменшы рост індэксу спажывецкіх коштаў у сьнежні 2011 году зафіксаваны ў Нарвэгіі — усяго 0,2%.

Апроч таго, Беларусь па выніках мінулага году заняла першае месца сярод усіх краінаў сьвету паводле тэмпаў абясцэньваньня нацыянальнай валюты адносна амэрыканскага даляра: за студзень-сьнежань 2011-га даляр падаражэў на 186% — ад 3000 рублёў да 8600.
XS
SM
MD
LG