Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі ўрадовец заклапочаны нялюдзкім абыходжаньнем з Саньнікавым


Маркус Лёнінг
Маркус Лёнінг

Упаўнаважаны нямецкага фэдэральнага ўраду ў пытаньнях правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Маркус Лёнінг зрабіў заяву ў сувязі з стыуацыяй вакол экс-кандыдадата на прэзыдэнта Беларусі Андрэя Саньнікава.

Напярэдадні жонка палітвязьня Ірына Халіп зяавіла, што яе муж у выніку катаваньняў і сьмяротных пагрозаў зьвярнуўся з прашэньнем аб памілаваньні да прэзыдэнта Лукашэнкі.

Нямецкі ўрадовец адзначыў, што з заклапочанасьцю «сустрэў навіну пра нялюдзскае абыходжаньне з Андрэем Саньнікавым. Паводле словаў Лёнінга, аказаны на апазыцыйнага палітыка беспрэцэдэнтны фізычны і псыхічны ціск, у выніку якога той вымушаны быў прасіць пра памілаваньне, «ёсьць абсалютна непрымальным і грубым парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі. Гэтак жа непрымальнае і жорсткае абыходжаньне рэжыму зь іншымі палітзьняволенымі».

Нямецкі ўрадовец лічыць немагчымым, што ў Беларусі ўсё яшчэ маюцца палітвязьні, бо «гэта відавочнае парушэньне правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў».

Маркус Лёнінг заклікаў беларускі ўрад «безумоўна і канчаткова вызваліць Саньнікава ды іншых палітвязьняў, а таксама рэабілітаваць іх».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG