Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі прайшоў пікет, прысьвечаны праблемам Беларусі


Пікетоўцы выйшлі да будынку Эўракамісіі з плякатамі і бел-чырвона-белымі сьцягамі.



Кіраўнік Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня Зьміцер Піменаў расказаў, што ўдзельнікі пікету пратэставалі супраць сьмяротнай кары для Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава, асуджаных за тэракт у менскім мэтро. Таксама яны зьвярталі ўвагу мінакоў на тое, што ў віцебскім СІЗА трымае галадоўку пратэсту Сяргей Каваленка. Пікетоўцы выказвалі пратэст і супраць зьнікненьня людзей у Беларусі, і супраць наяўнасьці ў краіне палітзьняволеных.

Піменаў: «Мы раздавалі мінакам апошні нумар бюлетэню, які выдае БЭЗ. А яны, у сваю чаргу, распытвалі нас, палітэмігрантаў зь Беларусі, пра тое, што робіцца ў нас на Радзіме. Да прыкладу, няшмат хто ў Брусэлі ведае пра тэракт 11 красавіка ў менскім мэтро. Але амаль кожны зьдзіўляецца, што ў Беларусі не адмянілі сьмяротнае пакараньне, і гэтым усе абураныя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG