Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці агітавалі за льготны праезд


Актывісты моладзевай ініцыятывы «Аазіс» і агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» зладзілі ў Берасьці акцыю за льготны праезд для моладзі ў грамадзкім транспарце.

Актывіст Сяржук Кавалько расказаў «Свабодзе», што падчас акцыі яе ўдзельнікі раздалі каля сотні налепак на прыпынках:

«Акцыя прысьвечана той несправядлівай сытуацыі, калі ў Менску студэнты могуць перамяшчацца па горадзе льготна, а берасьцейскія студэнты — не. А чым жа мы горшыя за менчукоў?»

Актывіст кажа, што людзі часта з усьмешкай бралі ў рукі налепкі:

«Некаторыя жартавалі. Казалі, што ня ў той горад мы папаступалі. Маўляў, трэ было ў Менск, дзе прэзыдэнт, таму там і льготаў болей».

Спадар Кавалько кажа, што акцыі за льготны праезд для студэнтаў будуць працягвацца і надалей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG